05:56 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
20810

Гэты дзень з'яўляецца сто чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 252 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень кніг і аўтарскага права і Міжнародны дзень англійскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 красавіка

  • У 1586 годзе горад Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб.
  • У 1794 годзе ўтварылася Найвышэйшая літоўская рада - рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстання Т. Касцюшкі.
  • У 1917 годзе спектаклямі "Паўлінка" Я. Купалы і "У зімовы вечар" паводле Э. Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі.

Хто нарадзіўся 23 красавіка

  • 1886 год: Змітрок Бядуля, беларускі пісьменнік.
  • 1913 год: Рыгор Рэлес, беларускі пісьменнік і паэт, які пісаў на ідыш.
  • 1904 год: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
  • 1934 год: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір і французскі пісьменнік  Марыс Друон.

23 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Цярэнція.

У гэты дзень гадалі, якімі будуць наступныя тры месяцы. Для гэтага трэба было паглядзець у вакно – каго першым убачылі, такі будзе лёс. Так, убачыць маладых людзей значыла спакойнае і добрае жыццё, старых – наадварот, хваробы і няўдачу. Самым дрэнным лічылася ўбачыць калеку – гэты значыць, страціць каго-небудзь з сям'і. Птушкі абяцалі новыя знаёмствы і важныя весткі, сабака сведчыў пра гора, а кот – што ў хаце з'явяцца грошы.

Ранішні туман 23 красавіка прадвяшчаў дажджлівы дзень. Сонейка абяцала добрае надвор'е на наступныя дні, якое спрыяе сельскагаспадарчым працам.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы