Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці моладзі, а таксама Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 24 красавіка
- У 1959 годзе быў адкрыты Лідскі краязнаўчы музей.
Хто нарадзіўся 24 красавіка
- 1944 год: Зянон Пазняк, беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца.
- 1977 год: Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская спявачка і актрыса Барбра Стрэйзанд і французскі мадэльер Жан-Поль Гацье.
24 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Аціпа. Яму маліліся аб спыненні зубнога болю.
У народзе гэта дзень называлі Анціп Вадагон. Прыкметы сведчаць, што звычайна ў гэты час здараецца паводка.
Калі пался паводкі яшчэ быў снег, чакае неўраджай. Добрае надвор'е прадвяшчала хуткі рост азімых.