Які сёння дзень: 26 красавіка 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 26 красавіка
Які сёння дзень: 26 красавіка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто шаснаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 249 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 красавіка

У 1986 годзе адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

Хто нарадзіўся 26 красавіка

1863 год: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог.
1933 год: Георгій Паўлавіч Гурыновіч, беларускі фізік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эжэн Дэлакруа і амерыканскі фізік і сейсмолаг Чарльз Рыхтэр.

26 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Фамаіды. Ёй маліліся аб пазбаўленні ад блуду і распусты.
У гэты час пачынаюць лятаць чмялі і іншыя насякомыя. Расквітае шмат вясенніх раслін. Калі квітнее вярба, халадоў больш не будзе. Дуб – лета будзе цёплым.
Зорная ноч прадвяшчае добры ўраджай збожжа. Калі зязюля гучна куе, цёплыя дзянькі ўжо блізка.
Стужка навiн
0