05:42 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
7410

Гэты дзень з'яўляецца сто дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 246 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень танца. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 красавіка

  • У 1386 годзе вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам.

Хто нарадзіўся 29 красавіка

  • 1884 год: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык.
  • 1921 год: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі матэматык  Анры Пуанкарэ і амерыканская актрыса Мішэль Пфайфер.

29 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніц Агапіі, Ірыны і Хіёніі, якія былі роднымі сёстрамі.

Гэты дзень лічыўся прыдатным для таго, каб падрыхтаваць насенне на расаду, пасадзіць капусту і агуркі. Да таго, як у Беларусь завезлі бульбу, капуста была амаль асноўнай ежай нароўні з рэпай. "Без капусты на стале пуста", - казалі ў народзе. Лічылася, што калі саджаць капусту, павязаўшы на галаву платок, качаны будуць крэпкія.

Калі з'явілася шмат хрушчоў, будзе засуха.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы