05:39 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
16130

Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 242 дні.

Сёння адзначецца Сусветны дзень свабоды друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 мая

  • У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
  • У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.

Хто нарадзіўся 3 мая

  • 1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.
  • 1882 год: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра.
  • 1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.
  • 1953 год: Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікало Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.

3 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіна. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскага перакладаецца як лахманы).

Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымыя былі замаразкі. Рыбакт 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.

Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор'е дажджлівае і халоднае, мёду будзе мала.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы