12:00 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
14920

Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 241 дзень.

Якія падзеі адбыліся 4 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 мая

  • У 1995 годзе быў прыняты Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь".

Хто нарадзіўся 4 мая

  • 1715 год: Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.
  • 1799 год: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік.
  • 1819 год: Фларыян Міладоўскі, беларускі кампазітар, піяніст і педагог.
  • 1853 год: Станіслаў Нарбут, урач, вучоны-медык, мецэнат.
  • 1932 год: Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік Ежы Сасноўскі і брытанская актрыса Одры Хепбёрн.

4 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Януарыя і пакутнікаў Прокла, Сосія, Фаўста і іншых.

Калі ў гэты час ужо пачынала квітнець чаромха, лета будзе гарачым. Калі кветак на кусце шмат, улетку будзе шмат дажджоў.

Лічылася таксама, што калі лес яшчэ не апрануўся ў лісце, а ў ім ужо спяваюць салаў'і, добрага ўраджаю чакаць не варта.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы