11:59 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
14610

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 мая

  • У 1855 годзе Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў.

Хто нарадзіўся 11 мая

  • 1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
  • 1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.

11 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.

Калі 11 мая дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)

Галоўныя тэмы