08:53 11 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
18420

Гэты дзень з'яўляецца сто сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 218 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 мая

  • У 1634 годзе ў вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расіі аб заканчэнні вайны 1632—1634 гадоў.
  • У 1991 годзе ў Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.

Хто нарадзіўся 27 мая

  • 1895 год: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, скарыназнаўца.
  • 1900 год: Уладзімір Жылка, беларускі паэт.
  • 1931 год: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.
  • 1932 год: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і педагог.
  • 1937 год: Міхаіл Біч, беларускі гісторык.
  • 1957 год: Алег Латышонак, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан і іспанская спявачка Ана Белен.

27 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ісідора, якога ў народзе звалі проста Сідар.

Святога Сідара празвалі Агурочнік, таму што па надвор'ю ў гэты дзень вызначалі, які будзе ўраджай агуркоў. Калі ўвесь дзень было ясна, то агуркоў будзе шмат, а калі ідзе дождж – мала і яны будуць вадзяністыя.

Таксама ў гэты дзень сеялі лён. Калі вецер дзьмуў з севера, саджаць агуркі было яшчэ нельга.

Халодны дзень прадвяшчаў халоднае і непагодлівае лета.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы