22:57 09 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.45
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.32
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
7510

Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 188 дзён.

Сёння щ Беларуси адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 чэрвеня

  • У 1863 годзе ў Вільні быў створаны Выканаўчы аддзел Літвы (Чырвоны ронд), цэнтр кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864 гадоў, у які ўваходзілі К. Каліноўскі і У. Малахоўскі.
  • У 1974 годзе выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання "Горад-герой".

Хто нарадзіўся 26 чэрвеня

  • 1909 год: Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік.
  • 1926 год: Мікалай Паўленка, беларускі мовазнавец.
  • 1941 год: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі.
  • 1958 год: Таццяна Мушынская, беларуская паэтэса і тэатральны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Шарль Месье і амерыканская пісьменніца Перл Бак.

26 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Акіліны Старэйшай, якую ў народзе празвалі Акулінай Грачышніцай.

Галоўнай стравай на стале ў гэты дзень была грачаная каша. Грэчку заканчвалі сеяць за тыдзень да Акуліны або пачыналі ўжо праз тыдзень пасля.

У гэты час з'яўляецца шмат авадоў, якія дакучаюць дамашнім жывёлам. Каб пазбавіць жывёл ад пакут, іх выганялі на пашу толькі ранкам, а днём трымалі ў хляве.

Калі сонца 26 чэрвеня ўзыходзіць у тумане, дзень будзе гарачы. Пчолы лятаюць рана – чакай добрага надвор'я.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы