10:33 14 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.91
  • 100 RUB3.35
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
7310

Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 182 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спартыўнага журналіста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 ліпеня

  • У 1900 годзе адбыўся першы палёт дырыжабля мадэлі LZ-1 канструкцыі графа Фердынанда фон Цэпеліна.
  • У 1927 годзе ў Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.

Хто нарадзіўся 2 ліпеня

  • 1922 год: Генрых Вагнер, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Крыстаф Вілібальд Глюк і швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак Герман Гесэ.

2 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Зосімы, які лічыўся заступнікам пчаляроў.

У гэты час пасечнікі імкнуцца не турбаваць пчол, таму што зараз яны  асабліва актыўна збіраюць пылок з раслін. Пра пчол існавала шмат прыкмет і забабонаў. Так, у садзе ставілі і некалькі пустых вулляў, каб ніхто не мог падлічыць, колькі насамрэч у гаспадара пчол. Па тым, на якое калоссе садзіцца пчала, судзілі пра ўраджай.

Калі пчолы збіраюцца каля сваіх вулляў – хутка будзе дождж. Злыя пчолы прадвяшчалі засуху.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы