Які сёння дзень: 30 ліпеня 2023 года

© Sputnik / Альфрэд МікусЯкі сёння дзень: 30 ліпеня 2023 года
Які сёння дзень: 30 ліпеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 30.07.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 154 дні.
Якія падзеі адбыліся 30 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 ліпеня

У 1840 годзе Мікалай I забараніў выкарыстанне тэрміна "Беларусь", замяніўшы яго на "губерні Паўночна-Заходняга краю".

Хто нарадзіўся 30 ліпеня

1954 год: Іван Паўлоўскі, беларускі вучоны ў галіне педагогікі.
1958 год: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак і ахітэктар Джорджа Вазары, польскі паэт, пісьменнік Чэслаў Мілаш і амерыканскі акцёр і палітык Арнольд Шварцэнэгер.

30 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыі Антыахійскай.
У гэты дзень часта ідуць дажджы, якія суправаджаюць моцныя навальніцы, таму ў вёсках заўсёды сцерагліся пажараў.
Нашы продкі лічылі, што якое надвор'е будзе 30 ліпеня, такой будзе і першая палова восені. Таксама, калі дзень быў сухі і гарачы, меркавалі, што зіма будзе халодная, але снегу будзе мала.
Калі да вечара пахаладала, наступны дзень абяцаў быць цёплым і сонечным.
Стужка навiн
0