Які сёння дзень: 3 жніўня 2023 года

© Sputnik / Алексей МайшевЯкі сёння дзень: 3 жніўня 2023 года
Які сёння дзень: 3 жніўня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 03.08.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.
А вы ведаеце, што 75 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну"? Як сведчаць даныя нацыянальнага архіва Беларусі, каля 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 жніўня

У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне "быть за одно".
У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.
У 1943 годзе пачаўся першы этап "Рэйкавай вайны".
У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.
У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.

Хто нарадзіўся 3 жніўня

1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.
1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В. Быкава, ілюстравала кнігі Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа і іншых.
1986 год: Дар'я Домрачава, беларуская біятланістка.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскія вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар групы Metallica Джэймс Хэтфілд.

3 жніўня ў народным календары

Працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".
Колькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.
Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі, або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.
Звычайна на пачатак жніва заклікалі свяшчэнніка – каб ён прачытаў малітву над жытам. Але захаваліся ў асобных раёнах і язычніцкія абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом ці падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.
Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.
Зажынкі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2019
Фота
Весела і смачна: Зажынкі адсвяткавалі ў вёсцы Жораўка
Стужка навiн
0