Які сёння дзень: 9 жніўня 2023 года

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 9 жніўня 2023 года
Які сёння дзень: 9 жніўня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні.
Сёння нарадзілася славутая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 жніўня

У 1500 годзе маскоўскія войскі ўзялі Таропец падчас маскоўска-літоўскай вайны.
У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія.
У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.

Хто нарадзіўся 9 жніўня

1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі.
1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
1910 год: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, пісьменніца.
1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х'юстан.

9 жніўня ў народным календары

У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.
Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 9 жніўня везці з поля жыта.
Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай агародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з'яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя дзве расліны былі асновай шматлікіх страў у канцы лета.
Стужка навiн
0