У гэты дзень 17 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка ў другі раз перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 9 верасня
- У 1609 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачало аблогу Смаленска.
- У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.
- У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.
- У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.
- У 2001 годзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу на другіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.
Хто нарадзіўся 9 верасня
- 1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.
- 1958 год: Міра Лукша, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х'ю Грант.
9 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.
У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярыма або под столлю, каб уберагчы дом ад злых сіл. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны бусы, якія таксама лічыліся абярэгам.
Па рабіне таксама вызначалі надвор'е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць марозы.
Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.