Які сёння дзень: 23 верасня 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 23 верасня 2023 года
Які сёння дзень: 23 верасня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 23.09.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.
Якія падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 верасня

У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.

Хто нарадзіўся 23 верасня

1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіўся рымскі імператар Актавіян і аўстрыйская кінаактрыса Ромі Шнайдэр.

23 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.
У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – збіралі ягады асцярожна, веткі не ламалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.
Ягады рабіны здаўна лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.
Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі. Нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.
Таксама сёння — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.
Па сённяшнім дні продкі меркавалі цалкам аб усім восеньскім надвор'і. Так, добры ўраджай рабіны, а таксама птушкі, якія ў гэты дзень адляталі ў вырай, сведчылі аб суровай зіме. А калі было цёпла і суха, то і восень таксама была лагодная.
Стужка навiн
0