14:05 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
21710

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 89 дзён.

У гэты дзень у 1906 годзе міжнародным сігналам бедства быў зацверджаны сігнал SOS. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 кастрычніка

  • У 1922 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча.
  • У 1942 годзе пачаў дзейнічаць Мінскі міжраённы падпольны камітэт КП(б)Б.

Хто нарадзіўся 3 кастрычніка

  • 1458 год: Казімір Казіміравіч, сын караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, прылічаны да святых каталіцкай царквой.
  • 1897 год: Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1978 год: Віктар Жыбуль, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Сяргей Ясенін, французскі пісьменнік Луі Арагон.

3 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Яўстафія Плакіды, яго жонкі і дзяцей.

У народзе гэты дзень называўся Астаф'евы вятры. Адзначалі свята млынароў: звычайна аднавяскоўцы прыносілі ім нешта ў падарунак – мёд, гародніну. У гэты перыяд пачыналі малоць зерне новага ўраджаю.

Асабліва назіралі 3 кастрычніка за ветрам: калі ён дзьмуў з поўначы, блізка маразы, а калі з поўдня – будзе яшчэ трымацца цяпло. Заходні вецер нёс дажджы, а ўсходні абяцаў добрае надвор'е.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь

Галоўныя тэмы