05:58 26 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
15810

Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 28 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 снежня

  • У 1918 годзе Рада і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пакідаюць Мінск.

Хто нарадзіўся 3 снежня

  • 1907 год: Рыгор Крушына, беларускі паэт.
  • 1926 год: Янка Юхнавец, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся дзіцячы псіхолаг Ганна Фрэйд і заснавальнік гурта Black Sabbath Озі Осбарн.

3 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць архіепіскапа Канстанцінопальскага Прокла, які быў вучнем свяціцеля Іаана Златавуста.

У гэты дзень у народзе замаўлялі нячысцікаў, каб яны ўсю зіму хаваліся ў норах. Нечысць увогуле не любіць холад, таму лічылася, што калі ўжо яна з'яўлялася ўзімку, то была асабліва злая.

Калі птушкі хаваюцца пад страху, будзе завіруха. Уначы і рана раніцай ішоў снег – наступныя некалькі дзён будуць ясныя.  

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы