Якія падзеі адбыліся 8 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 8 снежня
- У 1409 годзе ў Берасці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
- У 1432 годзе адбылася Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
- У 1506 годзе: Жыгімонт Стары быў абраны каралём польскім.
- У 1812 годзе расійскія войскі занялі Гародню ў ходзе вайны 1812 года.
- У 1926 годзе ў склад БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
- У 1999 годзе адбылося ўтварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Хто нарадзіўся 8 снежня
- 1935 год: Рыгор Родчанка, беларускі краязнаўца, педагог. фалькларыст, паэт, літаратуразнаўца.
- 1935 год: Эдуард Скобелеў, беларускі пісьменнік
Таксама сёння нарадзіліся рымскі паэт Гарацый і каралева Шатландыі Марыя Сцюарт.
8 снежня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Клімента І, апостала ад 70, і святапакутніка пятра Александрыйскага.
У народзе Кліментаў дзень таксама называлі Клім Халодны, казалі: "Клім - клін клінам зіма выбівае, у мужыка марозам слязу гоніць". З гэтага дня пачыналіся сапраўдныя маразы.
Жанчыны садзіліся ла вакна і пралі: дзякуючы вялікай колькасці снегу, у хаце было светла. З дому імкнуліся не выходзіць: мароз, ды яшчэ і ваўкі падыходзілі блізка да вёскі.
Калі ў Кліментаў дзень ідзе снег, лета будзе дажджлівае. Многа снега – наступны год будзе ўраджайны.