12:36 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
13010

Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 20 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень дзіцячага тэлебачання і Міжнародны дзень гор. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 снежня

  • У 1946 годзе Пры ААН арганізаваны ЮНІСЕФ.

Хто нарадзіўся 11 снежня

  • 1876 год: Мечыслаў Карловіч, беларускі кампазітар.
  • 1934 год: Анатоль Воінаў, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізіёлаг Роберт Кох, французскі акцёр Жан Марэ і рускі пісьменнік Аляксандр Салжаніцын.

11 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўная царква шануе памяць епіскапа Феадора.

У народным календары 11 снежня вядомае як сойкін дзень. Гэта птушка выдатна імітуе розныя гукі. Лічылася добрай прыкметай, калі сойка ў гэты дзень прылятала да дома чалавека і спявала побач сваю песню. Тады трэба было выйсці з дома і пайсці туда, куды яна паляцела – так можна было знайсці сваё шчасце.

Людзі верылі, што на крылах у сойкі ёсць люстэркі, з дапамогай якіх птушка прадказвае будучыню. У гэты дзень і варажылі пра дабрабыт на будучы год. Для гэтага бралі трохі фасолі і дзялілі яе на тры прыкладна роўныя купкі – здароўе, праца і сардэчныя справы адпаведна, - а потым лічылі фасоліны у кожнай. Калі іх колькасць была цотная, усё ў дадзенай сферы будзе добра.

Калі 11 снежня адліга, хутка прыдуць маразы. Халоднае надвор'е абяцае гарачае і сухое лета. 

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы