Якія падзеі адбыліся 19 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 19 снежня
- У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера "Пікавай дамы" П. І. Чайкоўскага.
- У 1997 годзе ў кінатэатрах ЗША адбылася прэм’ера фільма "Тытанік".
- У 2010 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 снежня
- 1906 год: Мікалай Клаўс, беларускі дырыжор, піяніст і кампазітар.
- 1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.
Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.
19 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца.
У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў'і і шчасці.
На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы з кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца.
Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы ўвёсну.