Які сёння дзень: 26 снежня 2023 года

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 26 снежня 2023 года
Які сёння дзень: 26 снежня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 5 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 снежня

У 1566 годзе Гарадзенскі сейм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ.
У 1926 годзе выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота "Свінапас".
У 1968 годзе пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.
У 1991 годзе СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.

Хто нарадзіўся 26 снежня

1893 год: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар.
1937 год: Уладзімір Гніламёдаў, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік і мастак Генры Мілер і кітайскі дзяржаўны дзеяч Маа Цзэдун.

26 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква пачытае памяць пакутнікаў Яўстрація, Аўксенція, Яўгена, Мардарыя і Арэста, якія пацярпелі за хрысціянскую веру ў пачатку IV стагоддзя.
У народзе казалі: "Пакутнік Яўстрат сонейку рад". Дзень пакрысе пачынае прыбаўляцца.
Людзі верылі, што ў гэты дзень асабліва лютуюць ведзьмы, таму стараліся не сварыцца і не лаяцца, каб не наклікаць бяду.
Лічыцца, што якое надвор'е 26 снежня, такое будзе і ўвесь студзень.
Стужка навiн
0