Якія падзеі адбыліся 27 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 27 снежня
- У 1918 годзе рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна.
- У 1991 годзе В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 27 снежня
- 1906 год: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца.
- 1923 год: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.
- 1931 год: Юры Карачун, беларускі графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр, амерыканская артыстка і спявачка Марлен Дытрых і французскі акцёр Жэрар Дэпардзье.
27 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фірса, Леўкія і Калініка.
У народзе верылі, што 27 снежня розная нечысць гуляе па зямлі. Лічылася, што яна не чапае добрых гаспадароў, таму ў хаце чысценька прыбіралі і мыліся самі.
Калі ў гэты дзень пераменлівае надвор'е, будзе адліга. Цёплы дзень прадвяшчае гарачае лета. Калі крумкачы збіраюцца ў зграі і громка крычаць, варта чакаць маразоў.
Чытайце таксама:
- Варажба на Каляды: чорт у люстэрку і акрайчык пад падушкай
- Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена
- Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску
- Як напісаць ліст Дзеду Марозу
- Вершы пра Новы год: для дзяцей пад ёлачку