Сёння святкуецца Міжнародны дзень кіно. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 28 снежня
- У 1927 годзе ў Вільні пачаўся I з’езд Таварыства беларускай школы.
- У 1991 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ЗША.
- У 2011 годзе была заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.
Хто нарадзіўся 28 снежня
- 1965 год: Юрый Якавенка, беларускі мастак-графік.
Таксама сёння нарадзіліся брытанская актрыса Мэгі Сміт і партугальскі спявак Сальвадор Сабрал.
28 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Трыфана і Сцяпана. У народзе 28 снежня называлі Трыфанавым днём. Трыфан лічыцца заступнікам маракоў, таксама яму моляцца, каб ён абараніў ад небяспекі.
Звычайна 28 снежня было марозна. Людзі казалі, што на Трыфана нават птушкі ў лесе замярзаюць. У вёсках у гэты дзень было прынята наймаць на працу парабкаў.
Калі сцюжа і снег сухі, лета таксама будзе сухое. Якое надвор'е на Трыфана, такі будзе і сакавік. Сонейка сядае ў аблокі – будзе завіруха.
Чытайце таксама:
- Варажба на Каляды: чорт у люстэрку і акрайчык пад падушкай
- Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена
- Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску
- Як напісаць ліст Дзеду Марозу
- Вершы пра Новы год: для дзяцей пад ёлачку