Якія падзеі адбыліся 30 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 30 снежня
- У 1667 годзе Спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор.
- У 1922 годзе адбылося ўтварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
- У 1956 годзе вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак (зараз — горад Светлагорск).
- У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскай Рэспублікай.
Хто нарадзіўся 30 снежня
- 1880 год: Антон Баначыч, беларускі спявак і педагог.
- 1904 год: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Джозеф Рэдзьярд Кіплінг і французская актрыса Вера Клузо.
30 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць прарока Данііла. У народзе гэты дзень называлі Данііл Зімапаказальнік. Таксама па надвор'ю ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе май.
Калі 30 снежня была завіруха, гэта значыла, што наступным летам пчолы будуць добра раіцца і прынясуць багаты ўраджай мёду.
Шэрань на галінках дрэў сведчыла пра адлігу, якая будзе праз тыдзень.
Чытайце таксама:
- Варажба на Каляды: чорт у люстэрку і акрайчык пад падушкай
- Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена
- Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску
- Як напісаць ліст Дзеду Марозу
- Вершы пра Новы год: для дзяцей пад ёлачку