19:16 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.53
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
25230

Гэты дзень з'яўляецца дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 340 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень студэнта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 студзеня

  • У 1323 годзе князь Гедымін у пасланні да грамадзян Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна запрасіў святароў, рыцараў і рамеснікаў у ВКЛ.
  • У 1924 годзе ў Вільні распачалася Беларуская канферэнцыя.
  • У 1972 годзе мільённы жыхар нарадзіўся ў Мінску.
  • У 1990 годзе быў створаны Лельчыцкі краязнаўчы музей.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Францыяй.
  • У 1995 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Камбоджай.

Хто нарадзіўся 25 студзеня

  • 1804 год: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец.
  • 1869 год: Адам Гурыновіч, беларускі паэт.
  • 1903 год: Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысёр, педагог.
  • 1955 год: Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі хімік, фізік і філосаф Роберт Бойль, шатландскі паэт Роберт Бёрнс, англійскі пісьменнік Уільям Сомерсет Моэм, англійская пісьменніца Вірджынія Вульф і рускі бард, паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі.

25 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Таццяны Рымскай.

25 студзеня таксама называюць Таццянін дзень, і адзначаюць у яго свята студэнцтва. Першапачаткова свята ўзнікла як дзень нараджэння Маскоўскага ўніверсітэта, але з цягам часу яго ператварылася ў свята ўсіх студэнтаў, якое з задавальненнем адзначаюць і ў Беларусі.

У народзе прынята было на Таццянін дзень пячы каравай у выглядзе сонейка. Займаліся гэтым старэйшыя жанчыны ў сям'і. Так яны заклікалі вясну і гналі марозы.

Калі ў гэты дзень сонечна, птушкі прыляцяць рана і вясна будзе цёплая. Вялікія гурбы 25 студзеня прадракаюць добры ўраджай.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы