Сёння адзначаецца Дзень беларускай навукі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 31 студзеня
- У 1918 годзе адбылося ўтварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята.
- У 1957 годзе ў Мінску быў заснаваны Дзяржаўны музей Беларусі (зараз Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі)
Хто нарадзіўся 31 студзеня
- 1892 год: Алесь Гурло, беларускі паэт.
- 1929 год: Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Франц Шуберт і балгарская прадракальніца Ванга.
31 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Афанасія Вялікага.
У народзе лічылі, што з гэтага дня пачынаюцца моцныя маразы. Казалі: "Афанасьеўскі мароз – берагі вушы і нос". Акрамя таго, верылі, што ноччу ведзьмы збіраюцца на сваі шабашы, таму імкнуліся ўвечары з хаты не выходзіць і замаўлялі коміны, праз якія, па павер'і, ведзьма можа ўляцець у дом.
Калі 31 студзеня завіруха, вясна прыйдзе позна. Чысты захад прадвяшчаў доўгія маразы.