12:42 09 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
241 0 0

Гэты дзень з'яўляецца пяцідзесятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 315 дзён.

Сёння святкуецца Сусветны дзень кітоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 лютага

  • У 1918 годзе выканкам і СНК Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускі з'езда ў загадзе № 1 абвясціў, што "ўзяў уладу ў свае рукі".
  • У 1918 годзе Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай.
  • У 1997 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Перу.

Хто нарадзіўся 19 лютага

  • 1767 год: Юзаф Пешка, польскі і беларускі жывапісец.
  • 1864 год: Вячаслаў Адамовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
  • 1887 год: Янка Пазняк, беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык.
  • 1890 год: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, паэт.
  • 1908 год: Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся польскі астраном, матэматык Мікалай Капернік і амерыканскі кінаакцёр Лі Марвін.

19 лютага ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Вукола, якога ў народзе называлі Вуколам-цялятнікам.

У гэты час пачынаўся веснавы ацёл кароў. Нованароджанае цяля заносілі ў хату, каб яно не замёрзла і не захварэла. У гэты дзень нічога нельга было пазычаць з дому, каб не аддаць шчасце, якое Бог прыносіць з нованароджаным. Гэты звычай выконваўся, і калі нараджалі іншыя дамашнія жывёлы, і, тым больш, жанчына.

Калі 19 лютага птушкі садяцца на вяршыні дрэў, будзе адліга. Але адліга ў гэтыя дні прадвяшчала дрэнны ўдой у кароў.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы