Якія падзеі адбыліся 3 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 3 сакавіка
- У 1067 годзе адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск): горад спалены, гараджане забіты або выведзены ў палон.
- У 1930 годзе з Беларусі ў Сібір адправіўся першы эшалон з "раскулачанымі" сялянскімі сем’ямі.
Хто нарадзіўся 3 сакавіка
- 1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
- 1900 год: Герасім Якушка, беларускі архітэктар.
- 1940 год: Уладзімір Ладысеў, беларускі гісторык.
- 1942 год: Уладзімір Кавалёнак, беларускі, савецкі касманаўт.
- 1953 год: Валерый Маслюк, беларускі рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона Аляксандр Бел і амерыканскі сцэнарыст Лора Зіскін.
3 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Папы Рымскага Льва.
З гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работы ў полі. Рамантавалі сельскагаспадарчыя прылады, правяралі вазы і ўсё, што спатрэбіцца для сяўбы.
Калі ў гэты дзень бачылі матылька, гэта значыла, што снег хутка растане і прыйдзе цяпло. Сухі дзень абяцаў добры ўраджай. Паводка – добрую і высокую траву. Калі 3 сакавіка быў туман, гэта прадвяшчала дажджлівае лета.