Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 5 сакавіка
- У 1279 годзе войска ВКЛ на чале з князем Трайдзенем перамагло ордэнскае войска ў бітве пры Ашарадэне.
- У 1562 годзе магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
- У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.
Хто нарадзіўся 5 сакавіка
- 1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
- 1896 год: Кандрат Крапіва, беларускі навуковец і пісьменнік.
- 1910 год: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.
5 сакавіка ў народным календары
Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.
Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.
Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.