Які сёння дзень: 6 сакавіка 2024 года

© Sputnik / Виктор ВеткинЯкі сёння дзень: 6 сакавіка 2024 года
Які сёння дзень: 6 сакавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 06.03.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 300 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 сакавіка

У 1869 годзе Дзмітрый Мендзялееў публічна прадставіў сваю перыядычную сістэму элементаў.

Хто нарадзіўся 6 сакавіка

1910 год: Аляксандр Мазалёў, беларускі савецкі жывапісец, графік, педагог.
1923 год: Анатоль Ляляўскі, беларускі рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скульптар, мастак і архітэктар Мікеланджэла Буанароці, французскі драматург Сірано дэ Бержэрак, польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык Станіслаў Ежы Лец, расійскi пicьменнiк-сатырык Міхаіл Жванецкі і калумбійскі пісьменнік Габрыэль Гарсія Маркес.

6 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Цімафея.
З гэтага дня павінны пачаць дзьмуць паўднёвыя вятры. Нават калі яшчэ не растаў снег, хутка прыйдзе сапраўдная вясна.
Па народных павер'ях, з надыходам цяпла прачыналіся і розныя нячысцікі, якія зімавалі ў лесе і пад ільдом. Сяляне палілі вогнішчы, каб адпудзіць шкоднікаў і абараніць поле. Добрым лічылася таксама прыбрацца ў хаце.
Калі 6 сакавіка ўжо растаў снег, хутка прыйдзе пара сяўбы. Але ранняя вясна прадвяшчае і раннюю восень.
Стужка навiн
0