12:58 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
33910

Гэты дзень з'яўляецца семдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 293 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 сакавіка

  • У 1919 годзе была ўтворана Беларуска-літоўская армія.
  • У 1938 годзе ў СССР ва ўсіх школах было ўведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы.
  • У 1940 годзе спектаклем "Каварства і каханне" Ф. Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.
  • У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Германіяй.

Хто нарадзіўся 13 сакавіка

  • 1922 год: Лявон Луцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст.
  • 1923 год: Георгій Валкавыцкі, беларускі паэт і пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі пісьменнік Рафаэла Джаваньёлі і аўстрыйскі кампазітар Хуга Вольф.

13 сакавіка ў народным календары

Сёння святкуецца шосты дзень Масленічнага тыдня. Масленічная субота носіць імя "залоўкіны вячоркі". У гэта дзень было прынята запрашаць у госці залоўку і абавязкова ўручаць ёй падарунак. Ці проста наведваць сваякоў і сяброў.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Васіля Спавядальніка.

У народзе святога называюць Васіль Цёплы або Васіль Капельнік. Кажуць, што ён вымушае зіму плакаць. Гэты дзень увогуле лічыцца не вельмі спрыяльным, 13 сакавіка сцерагуцца паганага вока і іншых пошасцяў.

Калі ў гэты дзень ідзе дождж, лета будзе вільготным. Доўгія ледзяшы абяцаюць доўгі лён, але і вясна будзе доўга змагацца з зімой. Калі прыляцелі гракі, хутка снег сыдзе, а лета будзе дажджлівым.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы