04:03 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
32911

Гэты дзень з'яўляецца семдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні.

Сёння адзначаецца Міжнароднае матэматычнае свята "дзень Пі". Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 сакавіка

  • У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.

Хто нарадзіўся 14 сакавіка

  • 1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.
  • 1938 год: Мікалай Цішакін, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.

14 сакавіка ў народным календары

Сёння святкуецца сёмы, апошні дзень Масленічнага тыдня. Масленічная нядзеля носіць імя "Прашчоны дзень" ці "праводзіны Масленіцы". На прашчоную нядзелю людзі прасілі адзін у аднаго прабачэння, каб забыліся дрэнныя ўчынкі, дарылі пацалункі і рабілі паклоны. Таксама было прынята наведваць магілы сваякоў і прыносіць ім у якасці пачастунка бліны. Увечары на вогнішчы спальвалі пудзіла Масленіцы, вогнішча абавязкова разводзілі на горцы, попел раскідвалі на палях. Спальванне пудзіла Масленіцы увасабляла адыход зімы і пачатак новага жыцця. А яшчэ людзі парыліся ў лазнях, каб змыць грахі.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцья.

У гэты дзень назіралі за надвор'ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплым. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы