Які сёння дзень: 4 красавіка 2023 года

© Sputnik / Илья Тимин / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 4 красавіка 2023 года
Які сёння дзень: 4 красавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 271 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень інтэрнэту. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 красавіка

У 1488 годзе права гандляваць без аплаты мытнага збору, г.з. каралеўскі "бязмытны ліст", было нададзена Магілёву.

Хто нарадзіўся 4 красавіка

1557 год: Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага.
1908 год: Васіль Дзяменцьеў, географ і ландшафтазнавец, адзін з заснавальнікаў Геаграфічнага таварыства БССР.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Майн Рыд і кінарэжысёр Андрэй Таркоўскі.

4 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васілія. У народзе гэты дзень называюць Васіль Цёплы або Васіль Сонечнік.
Да 4 красавіка ўжо прыкметна цяплела, сонейка з'яўлялася ўсё часцей. Па надвор'і ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе ўраджай у гэтым годзе. Убачыць на зямлі павуцінне лічылася дрэнным знакам.
Стужка навiн
0