Які сёння дзень: 6 мая 2023 года

© Sputnik / Мария АмелинаТюльпаны цветут в парке Гомеля
Тюльпаны цветут в парке Гомеля - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 239 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 мая

У 1434 годзе ў Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.
У 1589 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб.
У 1989 годзе адбыўся канцэрт знакамітай групы "Кіно", які стаў для Беларусі адным з першых стадыённых рок-канцэртаў.

Хто нарадзіўся 6 мая

1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны.
1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр.
1933: Юрась Свірка, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп'ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.

6 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермаганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр'еў дзень або Юрый Вясновы.
Георгія Перамаганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб і ведзьмаў.
Існавала шмат павер'яў і традыцый, звязаных з Юр'евым днём. Посля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць ваўкі.
Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.
Таксама ў свята, звязанае з урадлівасцю, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоднасці. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.
Стужка навiн
0