Які сёння дзень: 7 мая 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 7 мая 2023 года
Які сёння дзень: 7 мая 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 238 дзён.
Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 мая

У 1583 годзе была завершана перабудова Нясвіжскага замка.
У 1794 годзе Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал.

Хто нарадзіўся 7 мая

1911 год: Канстанцін Касмачоў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся індыйскі пісьменнік і паэт Рабіндранат Тагор і амерыканскі акцёр Гэры Купер.

7 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Савы Страцілата, Яўсевія, Неона, Ляонція і інш., а таксама вялебных Савы Пячэрскага, Фамы юродзівага і Лізаветы цудатворцы, якой маліліся пра пазбаўленне ад стомы.
Імя Яўсей асацыявалася ў нашых продкаў з пасяўной, Таму казалі: "Прыйшоў Яўсей – аўсы сей". Пра тое, што прыйшла пара сеяць авёс сведчылі "завушніцы", якімі прыбіраліся бярозы, а таксама з'яўленне мурашоў.
Калі над гарызонтам у гэты дзень нізкія аблокі, у якіх добра відаць край, будзе навальніца і моцны вецер.
Стужка навiн
0