Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 4 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 210 дзён.
Якія падзеі адбыліся 4 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 чэрвеня

У 1634 годзе Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
У 1918 годзе была апублікавана "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

Хто нарадзіўся 4 чэрвеня

1828 год: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору.
1972 год: Віктар Слінко, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі мастак Луі Сутэр і амерыканская актрыса Анджэліна Джалі.

4 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць галоўнае дванадзесятае свята Сёмуху (Пяцідзесятніцу).
Таксама у гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Васіліска.
У гэты дзень дзяўчыны збіраліся на рацэ, рабілі вянкі з бярозавых галінак і пускалі іх па вадзе. Калі вянок тануў, гэта было да няшчасця, калі ж трымаўся на вадзе – дзяўчыну чакаў шчаслівы лёс.
Калі 4 чэрвеня моцны туман і шмат расы на траве – увосень будзе добры ўраджай. Спевы птушак прадвяшчаюць на бліжэйшыя дні добрае надвор'е.
Стужка навiн
0