Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2023 года

© Sputnik / Михаил Мордасов / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 14 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 14.06.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 200 дзён.
Сёння святкуецца Сусветны дзень донара крыві. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 чэрвеня

У 1634 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай; канец Смаленскай вайны.
У 1792 годзе Барысаву надалі герб.
У 1938 годзе быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.

Хто нарадзіўся 14 чэрвеня

1867 год: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст.
1931 год: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі псіхіятр і неўролаг Алоіс Альцгеймер і лацінаамерыканскі рэвалюцыянер Чэ Гевара.

14 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іусціна, якога ў народзе называлі проста Усцін.
У гэты дзень хадзілі ў лес збіраць лекавыя зёлкі. Потым іх звязвалі і сушылі пад столлю хаты або рабілі настойкі.
Калі ў першай палове дня заўважалі ў небе вясёлку – не адыходзілі далёка ад хаты, таму што гэта значыла – хутка пойдзе дождж. Але калі нават неба пахмурнае, а казялцы не раскрыліся – дажджу не будзе.
Стужка навiн
0