Які сёння дзень: 18 чэрвеня 2023 года

© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 18 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 18 чэрвеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 18.06.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто шэсцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 196 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 чэрвеня

У 1586 годзе гораду Нясвіжу нададзены герб.
У 1989 годзе быў заснаваны Ліцэй БДУ.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй.

Хто нарадзіўся 18 чэрвеня

1889 год: Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
1911 год: Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.
1950 год: Валянцін Акудовіч, беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.
Таксама сёння нарадзіліся: рускі пісьменнік Іван Ганчароў і англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак Пол Макартні.

18 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дарафея.
На Дарафея людзі назіралі за ветрам. Калі ён дзьме з паўночнага захаду, лета будзе вільготнае, з усходу – прадвяшчае паморак, з поўначы – добрае надвор'е, а з поўдня – ураджайны год.
Дождж маглі прадказаць з раніцы – калі трава пахне мацней, чым звычайна, варта чакаць непагадзь.
Гаспадыні імкнуліся ў першай палове дня прапалоць грады: лічылася, што так пустазелле доўга не вырасце.
Стужка навiн
0