01:21 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
День почерка

“Вершы на асфальце” пройдуць у Мінску

© Flickr/ Jeff Nelson
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
8550

Міжнародны фестываль паэзіі памяці Міхася Стральцова пройдзе ў Мінску.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. Пяты, юбілейны Міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова пройдзе у Мінску 11-14 лютага. Арганізатары фестывалю — ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускі ПЭН-цэнтр.

У сёлетнім фестывалі возьмуць удзел паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: Галерэя "Ў" і Галерэя TUT.BY. Уваход на ўсе вечарыны вольны.

Прапануем азнаёміцца з падрабязнай праграмай "Вершаў".

12.02 Чацвер

Месца: Галерэя "Ў"

19.00 Фестывальны пралог.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадстаўляе вечарыну "Як намаляваць верш" з удзелам паэта Андрэя Хадановіча і мастака Райнхарда Кляйста (Германія). Спецыяльны госць — Уладзь Лянкевіч (гітара).

13.02 Пятніца

Месца: Галерэя "Ў"

18.00-19.00 Антыпаэзія: вечар празаікаў Школы маладога пісьменніка.

19.00-20.00 "Усход-Захад"

Жанар Секербаева (Казахстан), Арвіс Вігулс і Сяргей Цімафееў (Латвія), Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія).

20.00-21.00 "Крок": Юры Завадскі прадстаўляе кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Міхась Баярын, Сяргей Прылуцкі.

21.00 "Жыццё Марыі": вечар Сяргея Жадана (Украіна) з удзелам перакладчыка Андрэя Хадановіча (Беларусь).

14.02 Субота

Месца: Галерэя "Ў"

15.00-16.40 "Літаратура і мультыкультуралізм. Роля паэта як амбасадара культуры". Дыскусія з удзелам Жанар Секербаевай (Казахстан), Атэны Фарухсад (Швецыя), Уладзімера Арлова і Дзмітрыя Строцава (Беларусь).

Мадэратар: Юля Цімафеева.

17.00-17.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Спецыяльны госць — Атэна Фарухсад (Швецыя).

17.30-19.30 "Вялікае Княства Паэзіі".

Гінтарас Граяўскас, Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Юстына Баргельска (Польшча), Ірына Баташчук, Сяргей Жадан (Украіна), Лявон Баршчэўскі, Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталка Кучмель, Уладзь Лянкевіч (Беларусь).

20.00-22.00 Паэтычны СЛЭМ: Зборная Беларусі — зборная Украіны.

15.02 Нядзеля

Месца: Галерэя TUT.BY

13.30 — 15.20 Беларускі Калегіюм прадстаўляе: "Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?" Дыскусія з удзелам Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Андрэя Хадановіча (Беларусь), Сяргея Цімафеева (Латвія), Юрыя Завадскага (Украіна).

Мадэратар: Ірына Дубянецкая.

15.30 — 16.30 Прэзентацыя дэбютных кніг паэзіі:

Кася Сянкевіч, Таня Скарынкіна, Антон Рудак, Юля Цімафеева.

16.40 — 17.00 Беларускі клімат: "Навязванне". Дзмітры Плакс (Беларусь-Швецыя): тэкст, Ігар Корзун: вязанне, Drum Ecstasy: шум.

17.00 Паэтычны марафон. 1-я частка

Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія), Юры Завадскі (Украіна), Ірына Бельская, Яўген Бясчасных, Ганна Аўчыннікава, Зміцер Вішнёў, Уладзімір Глазаў і Ярына Дашына (Беларусь).

18.30-18.50 Сяргей Балахонаў з музычнай праграмай "Гомельскае метро"

19.00 Паэтычны марафон. 2-я частка

Арвіс Вігулс (Латвія), Гінтарас Граяўскас і Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Сабіна Брыло, Таня Светашова, Стась Карпаў, Мікіта Найдзёнаў і Людка Сільнова (Беларусь).

20.30 Музычна-паэтычны Джэм

Уладзімір Лянкевіч, Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Сяргей Цімафееў, Дзмітро Лазуткін, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка (Украіна).

З удзелам музычных гуртоў: Intelligency, TonqiXod, Triangle.

Партнёры фестываля: Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", Польскі Інстытут у Мінску, Галерэя TUT.BY, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны інфармацыйны цэнтр (Славацкая Рэспубліка).

Тэги:
"Вершы на асфальце", Міхась Стральцоў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы