12:16 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дзень усіх закаханых

Як у Мінску адсвяткаваць Дзень усіх закаханых

© Pexels
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
8630

Планетарый і ноч закаханых перад вялікім экранам – абірайце свой спосаб адсвяткаваць Дзень Святога Валянціна.

МІНСК, 11 лют — Sputnik. Напярэдадні Дня Закаханых карэспандэнт Sputnik вырашыў адшукаць тыя месцы Мінска, дзе рамантычны настрой будзе найбольш канцэнтраваны.

Закаханыя зоркі ў Планетарыі

У планетарыі абяцаюць распавесці, што адбываецца з арганізмам падчас кахання і як разумець пачуцці з пункту погляду навукоўцаў. Тут жа можна знайсці "закаханыя сузор'і" — адным словам, ідэальнае ўвасабленне класічнага спаткання пад зорамі з лёгкім навуковым адценнем.

Калі:13 лютага, 19.00

Дзе: Планетарый, вул. Фрунзе, 2

Кіно ў ноч закаханых

Ноч закаханых пройдзе ў Мінску ў кінатэатры "Мір". Усе прагляды пачнуцца апоўначы, у ноч на 14 лютага. Камедыйная меладрама "30 спатканняў", "У актыўным пошуку" і камедыя "Стаўка на каханне" плануюць зрабіць ноч закаханых зусім бесклапотнай.

Калі:13 лютага, 00.05

Дзе: кінатэатр "Мір", вул. Казлова, 4

Усім закаханым — джазу!

У Валянцінаў дзень на адрэстаўраванай сцэне Цэнтральнага Дома Афіцэраў праект "Джазавы Мост" злучыць лідэраў джаза Беларусі групу Apple Tea з двойчы лаўрэатам брытанскай прэміі BBC Jazz Awards Іаном Шоў.

Калі:14 лютага, 19.00

Дзе: Дом афіцэраў, вул. Краснаармейская.

Сардэчная барахолка

Культурная барахолка напярэдадні Дня усіх закаханых пройдзе ў бары "Хуліган". Гасцей чакаюць эксклюзіўнае адзенне ад мінскіх моднікаў і модніц, дызайнерскае адзенне і аксэсуары і шмат падарункаў напярэдадні свята.

Калі:14 лютага, 19.00

Дзе: Бар "Хуліган", вул. Кастрычніцкая, 16.

Тэги:
Святы, Святочныя і выхадныя дні, Стыль жыцця і адпачынак, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы