20:29 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Выступленне Бі-2 на фестывалі Нашэсце-2015

Планы на выходныя: шмат музыкі, культправакацыі Вашкевіча і коцікі

© Sputnik/ Евгения Новоженина
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
3801

Sputnik пашукаў і знайшоў адразу некалькі варыянтаў, як нясумна і з карысцю правесці будучыя выходныя.

МІНСК, 26 сак — Sputnik. Вясна позніцца, але гэта не падстава маркоціцца. У горадзе шмат цікавых культурных і проста пацешных падзей. Sputnik ведае адрасы, дзе будзе цікава, і гатовы падзяліцца.

Субота

Бі-2

Музыкі з "Бі-2" чакаюць прыхільнікаў на акустычны "Кватэрнік" у Палац Рэспублікі. Абяцаюць старыя гіты ў новай аранжыроўцы, а таксама трэкі з новага альбома # 16плюс. Акрамя таго, "кватэрны" фармат прадугледжвае не толькі музыку, але і стасункі з публікай — Шура і Лёва звычайна падчас такіх канцэртаў ахвотна ўзаемадзейнічаюць з публікай і шмат жартуюць.

Дзе: Палац Рэспублікі, калі: у 19.00, кошт квіткоў: ад 470 тысяч рублёў.

Эрас Рамазоці

Рамантыкі і лірыкі, калі хочуць яркіх эмоцый, у гэтую суботы павінны быць на канцэрце легендарнага італьянца Эраса Рамазоці. У рамках свайго сусветнага турнэ ён вязе ў Мінск свой новы альбом "Perfetto". Першы сінгл з гэтага альбома "Alla Fine DelMondo" ужо трывала трымаецца на першых радках у разнастайных еўрапейскіх чартах. Гледачам абяцаюць жывы гук, мора святла і найпрыгажэйшую піратэхніку. Абсталяванне для шоу везлі на дзесяці грузавіках.

Дзе: Мінск-Арэна, калі: у 19.00, кошт квіткоў: ад 500 тысяч рублёў.

Бюджэтная "Музыка вясны"

Дзве гадзіны класічнай музыкі цалкам бясплатна. У гэтую суботу, як і кожную суботу сакавіка, у гандлёвым цэнтры "Сталіца" для мінчукоў бясплатна граюць музыкі з акадэмій музыкі і ўніверсітэта культуры, музычнага каледжа і іншых профільных устаноў. У маі, калі пацяплее, бясплатныя суботнія канцэрты "пераедуць" у Верхні горад.

Дзе: гандлёвы цэнтр "Сталіца"; калі: з 14.00 да 16.00.

Нядзеля

Фестываль моў

Ёсць бясплатная магчымасць папрактыкавацца ў мове, а таксама знайсці суразмоўцаў, якія ведаюць лацінскі, хіндзі, іўрыт, а таксама яшчэ некалькі дзесяткаў моў — у гэтую нядзелю ў Мінску пройдзе IV фестываль моў. Гасцей чакаюць апавяданні і прэзентацыі, прысвечаныя паўсотні сусветных моў, а таксама некалькі пазнавальных беларускамоўных лекцый пра гісторыю Мінска. Дзе: філалагічны факультэт БДУ. Калі з c 10.30 да 19.30.

Субота і нядзеля

Міжнародная выстава кошак

Адразу дзве "звярыныя" выставы пройдуць у гэтыя выхадныя ў Мінску. Сабакароў чакаюць у Палацы спорту, абяцаюць шоў ад службовых сабак, сабачае дэфіле з дэманстрацыяй новай калекцыі адзення, а таксама дрэсуру, пераадоленне перашкод і многае іншае. Паглядзець на коцікаў можна будзе па традыцыі ў выставачным павільёне "БелЭкспа", галоўны сюрпрыз — той-боб — самая маленькая парода кошкі ў свеце. Беларускай публіцы яе пакажуць ўпершыню.

Дзе: Палац спорту (Выстава сабак) і "БелЭкспа" на Купалы, 27 (выстава кошак), калі: з 10.00 да 19.00, кошт квітка: ад 60 тысяч рублёў (выстава сабак), ад 50 тысяч рублёў (выстава кошак).

Тэги:
Музычныя жанры, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Беларусь

Галоўныя тэмы