11:39 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
На вакзале

БЧ плануе пусціць гарадскія лініі ў Фаніпаль і Койданава

© Sputnik Мария Амелина
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
1730

Беларуская чыгунка мае намер і ў далейшым развіваць маршруты гарадскіх ліній да гарадоў-спадарожнікаў Мінска.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Гарадскія лініі — адна з найбольш перспектыўных пазіцый чыгуначнага транспарту. За пяць гадоў свайго існавання яны перавезлі каля 12 мільёнаў пасажыраў, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Першая гарадская электрычка пяць гадоў таму пачала хадзіць па кірунку Мінск-Пасажырскі — Ждановічы. Яе асноўнай задачай было разгрузіць пасажырапаток грамадзян, якія едуць на рынак.

З часам сучасныя гарадскія электрычкі вытворчасці кампаніі Stadler сталі хадзіць у Заслаўе, Рудзенск, Смалявічы. БЧ плануе і далей развіваць такія маршруты.

"Да 2020 года плануецца выканаць рэканструкцыю пасажырскай інфраструктуры на ўчастку Мінск-Пасажырскі — Койданава і арганізаваць курсіраванне цягнікоў гарадскіх ліній з ахопам перавозкамі двух гарадоў-спадарожнікаў, Фаніпаля і Дзяржынска", — паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Да 2020 года плануецца набыць яшчэ чатыры склады электрацягнікоў гарадскіх ліній.

Тэги:
БЧ, Койданава, Дзяржынск, Беларусь

Галоўныя тэмы