16:59 22 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Адліга

Рабаў пра надвор'е на тыдзень: будуць слабыя маразы і мокра

CC BY 2.0 / Heather / thaw
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
420

Сіноптыкі абяцаюць, што на працягу тыдня тэмпература паветра будзе на 3-5°С вышэй за норму.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Спакойнае надвор'е са слабымі маразамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"Будзе спакойнае, слабамарознае і сырое надвор'е, тэмпературны рэжым на 3-5°С вышэй за норму. Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе", — сказаў Рабаў.

Па словах сіноптыка, у аўторак 31 студзеня па поўначы Беларусі пройдзе невялікі снег, тэмпература ноччу складзе —3..-9°С, па паўднёвым усходзе —10..-14°С, днём ад —1 да —7°С. У сераду надвор'е істотна не зменіцца, але будзе крыху цяплей: ноччу —3..-9°С, днём ад 0 да —5°С. У чацвер 2 лютага ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі магчымыя кароткачасовыя ападкі, ноччу тэмпература апусціцца да —3..-8°С, днём тэрмометры пакажуць ад —4 да +3°С.

"Далей надвор'е будзе фарміраваць атмасферны фронт, які будзе перамяшчацца праз Беларусь з паўднёвага захаду Еўропы", — удакладніў суразмоўца Sputnik.

У пятніцу 3 лютага ў асобных раёнах краіны чакаецца кароткачасовы снег, тэмпература ноччу складзе ад —1 да —7°С, пры праясненнях да —9°С, днём — ад мінус 5 да плюс 2°С. У выходныя дні месцамі пройдзе невялікі снег, уначы тэрмометры пакажуць 0..-7°С, пры праясненнях да —12°С, днём ад —6 да +1°С.

Тэги:
Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы