09:22 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Сініца

Гідрамет пра надвор'е на 31 студзеня: слабы снег і невялікі мароз

© Sputnik / Мария Амелина
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
810

Сіноптыкі папярэдзілі, што на асобных участках дарог у аўторак магчыма галалёдзіца.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Умерана халоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў апошні дзень студзеня — днём месцамі пройдзе невялікі снег, а тэмпература паветра не апусціцца ніжэй —7°C, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі прагназавалі, што ўвесь бягучы тыдзень надвор'е ў рэспубліцы будзе спакойнае і без істотных маразоў.

"Будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах краіны, пераважна па поўначы, пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца", — паведамілі ў Гідрамеце.

Па словах сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра днём у аўторак складзе ад —1 да —7°C. У Мінску, паводле звестак Гідрамета, істотных ападкаў не чакаецца, а днём тэрмометры пакажуць —3..-5°C.

Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы