23:31 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Рэканструкцыя бітвы пад Нарвай у Паўночнай вайне

Археолагі знайшлі арсенал замку часоў Паўночнай вайны

© Sputnik/ Сергей Степанов
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
10330

Напрыканцы студзеня археолагі разам з дайверамі даследвалі ўмацаванні замку Жабер у Брэсцкай вобласці.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Інстытут гісторыі НАН Беларусі даследваў умацаванні замку Жабер у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, паведаміў Sputnik кіраўнік экспедыцыі Сяргей Ліневіч.

Паводле яго словаў, архелагічныя даследванні праводзіліся сумесна з дайвінг-цэнтрам "Марскі пегас". Пад час геалагічных даследванняў з дапамогаю сучаснага абсталявання былі выяўленыя значныя анамаліі. Пад адной з іх былі знойдзены мартырныя бомбы і баявы багор.

Сяргей Ліневіч паведаміў, што з дапамогаю архіўных звестак удалося дакладна вызначыць прыналежнасць знаходак да падзей 1706 года, калі замак быў знішчаны войскамі караля Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага, на той час хаўрусніка Карла ХІІ.

1 / 3
Пад час геалагічных даследванняў замку Жабер

Зараз частка знаходак перавезена ў Інстытут гісторыі, а частка яшчэ апрацоўваюцца спецыялістамі. Дарэчы, вага адной мартырнай бомбы дасягае 48 кілаграмаў.

Навуковы кіраўнік экспедыцыі адзначыў, што даследванні будуць працягнутыя каля замка Жабер у хуткім часе.

Гэта ўжо другі этап даследванняў археалагічнага помніка часоў Паўночный вайны. Гэтым разам навукоўцам удалося скласці карту глыбінь вакол замка, па прылеглым рэчышчы ракі Ясельда і былым рвом.

Тэги:
дайвінг, Археалогія, Гісторыя, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Брэсцкая вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы