09:19 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Кармушка для птушак

Зіма адступае: да канца лютага маразоў не прагназуецца

© Pixabay
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
410

Калі верыць доўгатэрміноваму прагнозу надвор'я, месцамі тэмпература паветра ў лютым будзе падымацца да +7 градусаў.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Тэмпература каля і вышэй за нуль усталюецца ў Беларусі да канца лютага, сведчаць дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу надвор'я. 

Тэрмабялізна і ў лазню: як грэюцца прадаўцы Камароўкі
© Sputnik/ Елена Васильева, Артем Бордовский

У панядзелак 13 лютага ў Беларусі ў сярэднім чакаецца каля 5 градусаў марозу, аднак ужо з аўторка стане крыху цяплей. Зыходзячы з прагнозу надвор'я, у рэспубліцы на два тыдні, з аўторка тэмпература паветра днём у сярэднім складзе ад нуля да 5 градусаў. У некаторых раёнах Беларусі прагназуюць у лютым і да +7 градусаў цяпла.

Па дадзеных сіноптыкаў, замаразкаў не плануецца і да пачатку сакавіка. Зрэшты, доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца — метэаролагі кажуць, што яны не могуць быць дастаткова дакладнымі з-за непрадказальнасці надвор'я.

Як раней распавядаў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, у Беларусі сапраўды цяплее, але зіма працягваецца.

Тэги:
Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы