06:01 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Святкаванне Дня святога Валянціна

Свята ў Мінску: куды пайсці ў Дзень святога Валянціна

© Sputnik Евгения Новоженина
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
1221

Шмат музыкі, планетарый і хуткія спатканні - усе самыя цікавыя падзеі да Дня ўсіх закаханых у адным аглядзе.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Імпрэзы з нагоды Дня святога Валянціна пройдуць увечары ў аўторак па ўсім Мінску — Sputnik адабраў самыя цікавыя з іх. 

Дзень усіх закаханых традыцыйна адзначаюць 14 лютага — абменьваюцца "валянцінкамі", дораць падарункі і кветкі, праводзяць разам вечар і прызнаюцца ў пачуццях. Калі вы не жадаеце сядзець дома ў гэты вечар, то для вас ёсць добрыя навіны: арганізатары падрыхтавалі шмат цікавых падзей у Мінску ў гонар Дня святога Валянціна.

Блюз любові ў Палацы Рэспублікі

Увечары ў аўторак у Палацы Рэспублікі пройдзе канцэрт Blues Of Love — трыб'ют легендарнаму музыканту Бі Бі Кінгу з самымі лепшымі і пяшчотнымі песнямі пра каханне. Выканаюць тут і Love Me Two Times, і Tears in heaven, і многія іншыя добра вядомыя аматарам блюзу кампазіцыі. Пачатак канцэрту — у 19:00, квіткі каштуюць ад 17,5 рублёў.  

Хуткія спатканні ў былым доме масонаў

У Дзень усіх закаханых хуткія спатканні пройдуць у Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры, які размешчаны ў былым доме масонаў у Музычным завулку. Тут кожны зможа наведаць серыю кароткіх спатканняў і, хто ведае, знайсці сабе каханне ці проста прыемна правесці час. Уваход на Speed dating у Мінску каштуе пяць рублёў, пачнецца ж мерапрыемства ў 16:00.

Кароткія гісторыі пра каханне

Лепшыя кароткаметражныя фільмы пра каханне ў сталічным кінатэатры SilverScreen у Arena City паказваюць ужо з пачатку лютага, але калі вы іх яшчэ не ацанілі, то Дзень усіх закаханых — лепшы час. Смела бярыце з сабой другую палавінку і знаёмцеся з гісторыямі ўзаемаадносін, пяшчоты і смутку. 

Квіткі на гэтыя кінапаказы пачынаюцца ад дзесяці рублёў.

Канцэрт Naviband

Пераможцы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" і проста вельмі жвавыя хлопцы дадуць канцэрт вечарам Дня ўсіх закаханых. У сталічным клубе Re: public яны выканаюць усе ўпадабаныя публікай песні — ад "Гісторыі майго жыцця" да лірычных балад пра каханне.

Канцэрт пачнецца ў 19:00, квіткі — па 22,5 рубля.

Рамантычны вечар у планетарыі

Арганізатары абяцаюць паказаць унікальны канцэрт-падарожжа праз космас. Акрамя таго, тут дадуць лекцыю пра зорнае неба і тое, што нас акружае за межамі атмасферы Зямлі — суцэльная прыгажосць, зусім як у "Ла-ла Лэнд"!

Квіткі на такое астранамічнае спатканне можна купіць за восем рублёў на адмысловым сайце. Пачатак вечара — у 19:00.

Тэги:
Дзень святога Валянціна, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы