03:40 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Адліга

Гідрамет пра надвор'е 15 лютага: месцамі пацяплее да +4°С

© Flickr/ Dwayne
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Сіноптыкі прагназуюць, што ў Беларусі ў сераду будзе без ападкаў, раніцай у заходніх раёнах магчымы слабы туман.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў сераду 15 лютага, месцамі па рэспубліцы паветра прагрэецца да +4°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. 

Раней сіноптыкі паабяцалі, што да канца месяца маразоў у краіне ўжо не чакаецца.

"У сераду будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай у заходніх раёнах Беларусі — слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад —1 да +4°С.

У Мінску, паводле звестак Гідрамета, будзе сонечна, а днём слупкі тэрмометраў падымуцца да адзнакі +2°С.

Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы