14:05 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Вернікі ў царкве на Даравальную нядзелю

У праваслаўных сёння Даравальная нядзеля

© Sputnik/ Сергей Пятаков
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
1342

Святары ў гэты дзень будуць з самай раніцы спаведваць і прычашчаць вернікаў, а таксама чытаць пропаведзі аб усёдараванні.

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Праваслаўныя вернікі сёння будуць прасіць адзін у аднаго прабачэння, а ў панядзелак у іх пачнецца Вялікай пост перад Вялікаднём.

Звычай Дараванай нядзелі захаваўся са старажытных часоў, калі напярэдадні Вялікага посту манахі пасля вячэрняга набажэнства здзяйснялі абрад узаемнага прабачэння і сыходзілі ў пустыню, дзе пасціліся ў адзіноце.

"У апошні перад Вялікім постам дзень трэба прасіць прабачэння за грахі і крыўды, якія былі здзейснены і нанесеныя за мінулы год", — паведамілі Sputnik у Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ).

Па словах суразмоўцаў агенцтва, напярэдадні Вялікага посту вернікі ідуць да споведзі, святары будуць спаведваць і прычашчаць ў храмах з самай раніцы. У гэты дзень святары будуць казаць пра ўсёдараванне.

У сувязі з гэтым у Мінскім епархіяльным упраўленні нагадалі словы Іаана Златавуста: "Прабачаць мы павінны не на словах толькі, але ад чыстага сэрца. Абраза нам не прычыніць зла столькі, колькі мы самі ўчынілі сабе, сілкуючы ў сабе гнеў".

Як правіла, вернікі ў гэты дзень кажуць адзін аднаму "Прабач, калі я цябе чымсьці пакрыўдзіў вольна ці нявольна". А ў адказ прынята адказваць "Бог даруе".

Вячэрню з чынам прабачэння ў галоўным праваслаўным храме Беларусі — Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску, як правіла, здзяйсняе прадстаяцель БПЦ, ён дасць пастве сваё блаславенне на самы доўгі ў праваслаўі пост, які пачнецца ў панядзелак і будзе доўжыцца 40 дзён, адзначылі ва ўпраўленні.

Тэги:
Даравальная нядзеля
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы