20:26 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
2241

Некропаль у Магілёве фактычна з'яўляееца музеем пад адкрытым небам.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Польскія (Каталіцкія) могілкі ў горадзе Магілёве былі заснаваны на мяжы XVII і XIX стагоддзяў, найстарэйшае пахаванне, якое захавалася, датуецца 1810 годам. Могілкі займаюць плошчу 2,5 га і размяшчаюцца на вуліцы Лазарэнкі.

Паводле перапісу 1997 года, на могілках налічваецца каля 250 старадаўніх пахаванняў, агледзець большасць з якіх цяпер можна на сайце ў галерэі помнікаў. Не выходзячы з дому, можна здзейсніць віртуальную эскурсию па музеі пад адкрытым небам.

У цэнтральнай частцы могілак захавалася капліца-пахавальня роду Сенажацкіх, пабудаваная ў 1904 годзе з чырвонай цэглы. Капліца з'яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму і належыць да гісторыка-культурных каштоўнасцей горада Магілёва. Ад варот могілак да капліцы вядзе алея, па левым баку якой знаходзіцца кампазіцыя з мноства неацэнных помнікаў.

Стваральнікі сайта прадугледзелі розныя нюансы. На электронным рэсурсе можна агледзець могілкі з розных кропак, дзякуючы панарамным фота.

Таксама на сайце ёсць падрабязная карта могілак з прывязкай пахаванняў да каардынат GPS.

Тэги:
могілкі, гісторыя, Інтэрнэт, Магілёў

Галоўныя тэмы